Выстава жывапісу Таццяны Чарных

05.06.2017

З 5 чэрвеня да 30 ліпеня 2017 года ў выставачнай зале Інфармацыйна-касавага цэнтра пройдзе выстава работ сучаснага мастака Таццяны Чарных.

Таццяна Чарных – беларускі мастак, якая працуе ў жанры пейзажа і нацюрморта, у чыім стылі лёгка пераплятаюцца рэалізм з імпрэсіянізмам. Любімай тэмай для яе напоўненых святлом і энергіяй карцін служаць прырода і вясковы побыт.
Вялікі ўплыў на творчасць мастака аказалі прадстаўнікі рускай школы рэалізму і імпрэсіянізму: І. Левітан, С. Жукоўскі, А. Архіпаў, А. Грыцай,     Ф. Сычкоў і браты Ткачовы. 

Працы Таццяны Чарных можна ўбачыць на пастаянных выставах, а таксама ў мастацкіх галерэях горада Мінска. Яе карціны ўдзельнічалі ў выставе ART RUSSE ў Францыі і ў 117-й штогадовай выставе Клуба імя Кэтрын Лорылард Вулф у Нацыянальным Мастацкім  Клубе Нью-Ёрка.