Утульны катэдж

18.07.2017

ДУ "Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" прадастаўляе паслугу па пражыванні на "Базе экатурызму " па адрасе а/г Заазер'е, вул. Азёрная, 11

Утульны катэдж знаходзіцца на закрытай тэрыторыі ў 500 м ад Палацава-паркавага ансамбля.

У доме два светлых пакоя. Інтэр'ер у эклектычным стылі з элементамі праванса вытрыманы ў спакойных  мятна-бэжава-блакітных танах з выкарыстаннем вялікай колькасці дрэва і тэкстыльнага дэкору.

Спальня з вялікім ложкам, шафай і туалетным столікам.

Гасцёўня падзелена на дзве зоны. Зона адпачынку: дзве камфортныхя канапы і крэсла-ложак, зручны шырокі часопісны столік, тэлевізар з плоскім экранам, дэкаратыўны камін.  Абедзенная зона: двухметровы стол, драўляныя крэслы.

Утульную абстаноўку падтрымлівае печ з дадатковым месцам адпачынку.

Кухня абсталявана сучаснай тэхнікай (газавая пліта, духоўка, халадзільнік, мікрахвалевая печ, электрачайнік). Ёсць  ўвесь неабходны посуд.

Санвузел парадуе камфортнай душавой кабінай з рэжымам "трапічны душ", ваннай.

Бясплатная паркоўка.

WiFi

7 спальных месцаў

Для невялікай кампаніі маладых людзей, сямейнага адпачынку.

Браніраванне па тэлефоне: +375 29 7663288 (МТС) адміністратар Людміла(email: nesvizhanka@mail.ru)