ЗАГАДКІ КНЯЗЕЎ РАДЗІВІЛАЎ

09.10.2017

Падчас асенніх вакацый у Палацавым ансамблі пройдуць тэатралізаваныя экскурсіі з элементамі квэста.

Спецыяльна для дзіцячых груп музей-запаведнік “Нясвіж” прапануе незвычайную экскурсію па інтэр’ерных залах палаца: наведвальнікі пазнаёмяцца не толькі з гісторыяй княскага роду Радзівілаў, але і з самімі гаспадарамі Нясвіжскага замка! У межах гэтай праграмы школьнікаў чакаюць цікавыя заданні ад касцюміраванных герояў экскурсіі-квэста, займальныя гісторыі з жыцця князёў Радзівілаў.

Дзіцячыя тэатралізаваныя экскурсіі з элементамі квэста будуць праводзіцца ў перыяд з 31.10.2017 па 05.11.2017 па папярэдніх заяўках.

Кошт уваходнага квітка для школьнікаў – 7.50 бел. рублёў.

Кошт экскурсіі (група да 25 чалавек, 1,5 гадзіны) – 26 бел. рублёў.

Даведкі па тэлефонах: +375 017 702 06 60;  +375 017 702 06 02; +375 29 551 80 51; +375 29 190 31 49.