Музычны канцэрт у замку Радзівілаў

04.10.2017

Ужо не першы восеньскі сезон у музеі-запаведніку праводзяцца канцэртныя выступленні. Вось і ў мінулыя выхадныя ў Палацавым ансамблі адбыўся канцэрт навучэнцаў ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў №1 г. Віцебска». Ансамбль класічнага танца «Піруэт» і ансамбль «Крынічка» захапілі наведвальнікаў прафесіяналізмам выканання і грацыяй, а музыканты-інструменталісты віртуозна выканалі як класічныя так і эстрадныя творы на сцэне Тэатральнага залы. 

Музей-запаведнік заўсёды рады падтрымліваць добрыя традыцыі і ўмацоўваць творчыя зносіны з лепшымі калектывамі!