• Галоўная
  • /
  • Навiны
  • /
  • Культурна-адукацыйная праграма “Знакамітыя прадстаўнікі роду Радзівілаў”

Культурна-адукацыйная праграма “Знакамітыя прадстаўнікі роду Радзівілаў”

18.10.2017

Запрашаем наведаць культурна-адукацыйную праграму “Знакамітыя прадстаўнікі роду Радзівілаў”, дзе супрацоўнікі музея-запаведніка раскажуць Вам аб жыцці Юрыя Радзівіла Літоўскага Геркулеса, каралевы Барбары, аб падарожніку і пілігрыме Мікалаі Крыштафе Сіротцы і слаўным вялікім гетмане літоўскім Міхале Казіміры Радзівіле Рыбаньцы – знакамітых прадстаўніках роду Радзівілаў.

Культурна-адукацыйную праграму “Знакамітыя прадстаўнікі роду Радзівілаў” можна наведаць 8, 9, 10, 15, 16, 17, 22, 23, 24 лістапада і 1, 6, 7, 8,13,14, 15, 20, 21, 22 снежня 2017 г. з 9.00 да 17.00.

Культурна-адукацыйная праграма “Знакамітыя прадстаўнікі роду Радзівілаў”будзе праходзіць у канферэнц-зале сектара па навукова-экскурсійнай рабоце “Палацавы ансамбль”. Кожны наведвальнікпраграмы атрымае памятны падарунак.Для зручнасці карыстайцеся, калі ласка, паслугай папярэдняга запісу па тэл. 8-01770-2-06-02, 8-01770-2-06-60, 8-029-551-80-51.

Кошт квітка: 1 руб. 50 кап.