Прыемны бонус для прафсаюзных арганізацый!

19.10.2017

 ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік     «Нясвіж» у перыяд з 10 лістапада па 22 снежня 2017 года аб'яўляе акцыю і запрашае членаў прафсаюзных арганізацый, а таксама  іх дзяцей наведаць унікальны аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА - Палацава-паркавы ансамбль ХVI - ХIХ стст. у Нясвіжы. Вы пазнаёміцеся з багатай гісторыяй роду Радзівілаў, аднаго з самых уплывовых у гісторыі Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

 Кошт наведвання экспазіцыі Палацавага ансамбля ў рамках акцыі істотна зніжана: 8 BYN для дарослых, 4 BYN для школьнікаў і студэнтаў. Кошт экскурсійнага абслугоўвання працягласцю 1 гадзіна 30 хвілін на групу да 25 чал.  - 26 BYN, на групу ад 26 да 35 чалавек - 39 BYN. Тэлефоны для замовы экскурсій: +375 1770 20602, +375 1770 20660, +375 29 5518051, +375 29 1903149.