Квэст «Сакрэты старога захавальніка»

17.11.2017

Засумавалі па прыгодам? Тады спяшаецеся да нас і дакраніцеся да жывой гісторыі, разгадаўшы ўсе сакрэты. Вы станеце не толькі ўдзельнікамі займальнай гульні, але і паспрабуеце сябе ў ролі службовых асоб Нясвіжскага магістрата.

 У вас будзе магчымасць:

• Адчуць сябе сапраўднымі даследчыкамі;

• Пазнаёміцца з ратушай;

• Даведацца аб прызначэнні старадаўніх прадметаў і старых слоў;

• Адкрыць для сябе шмат новага і цікавага;

• Атрымаць масу прыемных эмоцый і ўражанняў... А самых актыўных  і знаходлівых чакаюць прызы!

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 8(01770)25283; 8(01770)2-21-47.