Калейдаскоп абрэзкавага шыцця

14.12.2017

З канца кастрычніка ў музеі-запаведніку «Нясвіж» дзейнічае выстава Маргарыты Котавай «Нясвіж. Бег стагоддзяў». Гэта больш за 70 работ, створаных за апошнія 16 гадоў і выкананых у разнастайных тэхніках абрэзкавай мазаікі.

У рамках выставы прайшоў музейны занятак з інтэрактыўным блокам «Калейдаскоп абрэзкавага шыцця». Маргарыта Іванаўна Котава распавяла пра гісторыю ўзнікнення гэтага віду рукадзелля, а таксама паказала сваё майстэрства на практыцы.

Займальная тэарэтычная і насычаная практычная частка не пакінулі абыякавымі вучняў нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў.