«ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ» Ў КАФЭ «САЛОДКАЯ БАТЛЕЙКА»

18.12.2017

ДЗІЦЯЧЫ АДУКАЦЫЙНЫ ЦЭНТР ЗАПРАШАЕ
ДЗЯЦЕЙ, БАЦЬКОЎ І ПЕДАГОГАЎ
НА «ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ» Ў КАФЭ «САЛОДКАЯ БАТЛЕЙКА»
«ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ» - гэта вясёлае свята з незвычайнымі героямі, займальнымі заданнямі, яркімі эмоцыямі і незабыўнымі ўражаннямі!
У праграме свята:
- старадаўняя калядная інтэрмедыя батлеечнага тэатра «Цар Ірад»;
- вясёлыя гульні і конкурсы: рухомыя, на кемлівасць і танцавальныя;
- навагоднія сувеніры, магчымасць сфатаграфавацца з персанажамі свята 
І ПАЛАСАВАЦЦА Ў КАФЭ «САЛОДКАЯ БАТЛЕЙКА».
Кошт квітка для группы да 25 чалавек – 50 р. (наведванне кафэ не ўключана ў кошт квітка).
Працягласць: 1 гадзіна.
Колькасць наведвальнікаў падчас  правядзення свята – не больш за 25 чалавек.
Замовіць паслугу можна па тэл. 8 01770 23955
ПАПЯРЭДНІ ЗАПІС АБАВЯЗКОВЫ!
* У перыяд з 25 снежня 2017 да 15 студзеня 2018 пройдуць майстар-класы па вырабу навагодніх і калядных ёлачных цацак. 
Кошт занятка (30 мін.) для аднаго наведвальніка – 6 р. Кожнаму ўдзельніку навагодняя цацка ў падарунак.