Калядная аўдыенцыя ў Нясвіжскай ратушы

19.12.2017

Вы жадаеце  падоўжыць навагодні настрой? Тады спяшайцеся да нас!
Пазнавальна-забаўляльная інтэрактыўная праграма
«Калядная аўдыенцыя ў пана войта ў Нясвіжскай ратушы»
дапаможа ажыццявіць займальнае віртуальнае навагодняе падарожжа ў разнастайны свет гарадскога жыцця XVIII стагоддзя, адчуць атмасферу мяшчанскіх баляў, пазнаёміцца з самім войтам горада і атрымаць падарункі 
ад Нясвіжскай магдебургіі!
Вас чакаюць незабыўныя прыгоды, гульні, жарты і пераўвасабленні!
Насычаная і разнастайная праграма будзе цікавая для ўсіх узроставых катэгорый. Дадатковая інфармацыя і папярэднія заяўкі па тэлефонах:
8(01770)25283; 8(01770)2-21-47; 8(01770)20602.