Начное падарожжа па замку Радзівілаў
29.12.2017
Нясвіжскі палац Радзівілаў – самы наведвальны турыстычны аб'ект у нашай краіне. Тысячы турыстаў прыязджаюць паглядзець шыкоўныя залы. Надыходзіць вечар і дзённая мітусня саступае месца вячэрнім агням, таямніцам і ... легенды ажываюць! Уначы ўсё становіцца іншым. Застацца ў замку ўначы пасля закрыцця мараць многія дарослыя і дзеці. Супрацоўнікі музея-запаведніка знайшлі магчымасць ажыццявіць гэтыя мары!
Экскурсія па начным палацы пакіне ў Вас незабыўныя ўражанні! Дарэчы, меркаванні прафесіяналаў можна даведацца, паглядзеўшы відэаролік нижэй.
Новая паслуга музея-запаведніка – “Начное падарожжа па замку Радзівілаў” – будзе дзейнічаць толькі да канца сакавіка (2018 года)! Якія таямніцы захоўвае ў сабе адзін з прыўкрасных палацаў князёў Радзівілаў? Ці пашчасціць менавіта Вам убачыць Чорную Панну, знакаміты прывід, які не раз хваляваў сваім раптоўным з'яўленнем у залах замка? Запрашаем на ўнікальнае начное падарожжа па палацы Радзівілаў сямейныя і зборныя групы. (Адна экскурсійная группа – не больш за 12 чалавек, максімальная колькасць удзельнікаў 36 чалавек, группа дзеліцца на падгруппы).
Даведкі і заказ па тэлефонах: 8 (01770) 20-1-05, 51-4-36. Заказ ажыццяўляецца па папярэдняй заяўцы, не пазней, чым за тыдзень!
Дзеля таго, каб Вам было зручна прапануем пражыванне ва ўтульным катэджы недалёка ад замка.