Нясвіжскія князі запрашаюць і віншуюць!

08.01.2018

У першыя студзеньскія дні княжацкі маршалак сустракаў гасцей Нясвіжскага палаца і запрашаў у захапляльнае гістарычнае падарожжа. Праходзячы па залах і пакоях, наведвальнікі паслядоўна траплялі ў XVII, XVIII і XIX стагоддзі, дзе іх віталі прадстаўнікі княжацкай сям’і: Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка, Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька і Антоній Вільгельм Радзівіл.

Успаміны пра былыя паходы і перамогі, цікавыя гісторыі з жыцця, несумненна, незабыўныя віншаванні з Новым годам і Калядамі ад запрошанага барытона – у пакоях панавала атмасфера сапраўднага свята з пахам яловых галінак, дабразычлівымі ўсмешкамі, сюрпрызамі і падарункамі, якія будуць нагадваць пра Новы Год у палацы Радзівілаў!

У Вас яшчэ ёсць магчымасць сустрэць Стары Новы год з князямі: 13 і 14 студзеня святочная навагодняя праграмма працягваецца!