Для звесткі турыстычным фірмам

09.01.2018

Музей-запаведнік запрашае ўсіх жадаючых на тэматычны семінар і навучанне па праграме акрэдытацыі экскурсаводаў старонніх арганізацый на права правядзення экскурсій у сектары па навукова-экскурсійнай працы «Палацавы ансамбль».

 Тэрміны правядзення: 05.02.2018 – 15.02.2018 г.

Семінар праводзіцца на базе Дзяржаўнай установы "Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж".

Пры паспяховым заканчэнні навучання выдаецца знак-ідэнтыфікатар і заключаецца дагавор на права правядзення экскурсій у сектары па навукова-экскурсійнай працы «Палацавы ансамбль» Дзяржаўнай установы “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж».

Кошт паслуг па акрэдытацыі складае 500 беларускіх рублёў за аднаго экскурсавода, прадаўжэнне аккрэдытацыі – 300 беларускіх рублёў.

Працягласць навучання: 5 дзён (36 гадзін).

Больш падрабязную інфармацыю і ўмовы ўдзелу у семінары Вы можаце даведацца тут, а таксама па тэлефоне / факсу +375 1770 20105.

Заяўкі на атрыманне акрэдытацыі экскурсаводаў прымаюцца да 26.01.2018 г., для падаўжэння акрэдытацыі да 31.01.2018 г. па факсу 3751770 20105 альбо па электроннай пошце niasvizhtravel@mail.ru.