"Талеравы кубак" XVIII ст.

30.05.2012

Экспазіцыя музея-запаведніка папоўнілася унікальным экспанатам – “Талеравым кубкам” XVIII ст., які быў перададзены на доўгатэрміновы дэпазіт Нясвіжскім гісторыка-краязнаўчым музеем. Срэбны кубак аздоблены памятным медалём з выявай Багуслава Радзівіла (1620 – 1669) і манетамі нямецкіх дзяржаў XVII – XVIII стст.

Праведзеная ў музеі-запаведніку атрыбуцыя паказала, што кубак быў створаны ў Кёнінгсбергу (Каралеўства Прусія) паміж 1720 і 1757 гг. майстром Андрэасам Юнге І (Andreas Junge I) (1686 – 1757). Падобная работа гэтага ж майстра, створаная каля 1750 г., знаходзіцца ў музеі мастацтваў Лос-Анжэлеса.