На вакацыі да Радзівілаў

22.02.2018

Толькі падчас вясновых школьных вакацый – з 26 па 31 сакавіка – спецыяльна для дзіцячых груп музей-запаведнік «Нясвіж» прапануе незвычайную экскурсійную праграму па інтэр'ерных залах палаца з элементамі тэатралізацыі: рабяты пазнаёмяцца з самай знакамітай легендай княскага роду Радзівілаў. Займальнае падарожжа ў свет міфаў і небыліц па п′есе А.Дударава «Чорная панна Нясвіжа» незабыўна  ўразіць хлопчыкаў і дзяўчынак. А каму-небудзь, магчыма, пашчасціць убачыць самы загадкавы прывід Нясвіжскага замка!

 Даведкі па тэлефонах:

+3751770 20602,

+3751770 20660,

37529 5518051,

+37529 1903149.

www.niasvizh.by