«Студыя вясновага настрою» у Ратушы

23.02.2018

7 - 8 сакавіка 2018 года

ў Ратушы г. Нясвіжа

У святочнай праграме:

            Выстава-продаж « Мелодыя кветак», прэзентацыі касметыкі і парфумерыі, мультымедыйныя праекты і розыгрышы, HandMade «Падарункі для любімых жанчын», эксклюзіўныя прадметы дэкору і дызайну, аўтарскія ўпрыгажэнні і кераміка, вырабы з бісеру, скуры, дрэва, палімернай гліны, рэчы  ў адзіным экзэмпляры і яшчэ велізарнае мноства ўсяго дзіўнага.

 Мілыя дамы, менавіта ў нас  вы зможаце «зарадзіцца» добрым настроем і пагрузіцца ў цудоўны свет фарбаў, водараў, формаў, вобразаў  і сэнсаў...

Пацешце сябе і сваіх блізкіх незвычайным выбарам правядзення вольнага часу!

Падрабязна : 8(01770) 25 2 83; 8(01770) 22 1 47