Выстава «Жамчужыны Чорнай Дамы»

01.03.2018

У вялікай выставачнай зале

адкрылася выстава

«Жамчужыны Чорнай Дамы»

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" сумесна з мастацкай галерэяй «Артблік» прадстаўляе выставу мастацкіх работ.

На ёй сабраны работы шаснаццаці мастакоў, адных з лепшых аўтараў Беларусі. Усе яны працуюць у розных відах выяўленчага мастацтва, такіх як жывапіс алеем, станковая і друкаваная графіка, мастацкі роспіс па тканіне і інш.

Кожны з аўтараў з'яўляецца жамчужынай беларускаймастацкай супольнасці.

Іх працы аб'яднаны на выставе «Жамчужыны Чорнай Дамы». Назва выбрана зыходзячы з нясвіжскай легенды пра прывід чорнай дамы, якая ў большасці наведвальнікаў асацыюецца з імем Барбары Радзівіл. Жыццё і смерць каралевы Барбары акружана здагадкамі, легендамі і фантазіямі. Гісторыя яе кароткага кахання мела містычны працяг, апісаны ў многіх мастацкіх творах, і гэта заўсёды натхняла творчых людзей.

         Выстава будзе працаваць з 28 лютага да 07 мая 2018 г.