• Галоўная
  • /
  • Навiны
  • /
  • “Кубак Старога замка – 2018” дастаўся камандзе “Легас”

“Кубак Старога замка – 2018” дастаўся камандзе “Легас”

12.03.2018

28 лютага ў Тэатральнай зале палацавага комплексу прайшла інтэлектуальная гульня “Кубак Старога замка – 2018”. Тэмай для інтэлектуальных спаборніцтваў сталі “Вядомыя беларусы”. Гульня была праведзена выхаванцамі клуба ЮНЕСКА “Кліо” з ліку навучэнцаў УА “Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа”, якія ўжо не першы год дапамагаюць музею-запаведніку ў правядзенні падобных мерапрыемстваў. Будучыя спецыялісты ў галіне турыстычнай дзейнасці на працягу трох тыдняў працавалі над сцэнарыем гульні і мультымедыйнай прэзентацыяй, падбіралі цікавыя пытанні. 
Удзельнікамі інтэлектуальных баталій сталі вучні восьмых і дзевятых класаў дзяржаўных устаноў адукацыі з Нясвіжскага, Слуцкага і Копыльскага раёнаў. 
У выніку ва ўпартай барацьбе перамагла каманда “Легас” ДУА “Нясвіжская гімназія”. Другое мейсца заняла каманда “Кадэты” ДУА “Мінскае абласное кадэцкае вучылішча”, трэцяй стала каманда “Пілігрымы” ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Нясвіжа”. 
Усе ўдзельнікі інтэлектуальнай гульні “Кубак Старога замка – 2018” былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.