Выстава «Дзённік падарожжаў»

19.03.2018

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» прадстаўляе выставу творчых работ Наталлі Шапавалавай «Дзённік падарожжаў».

Наталля Шапавалава - беларускі майстар, член Беларускага саюза мастакоў, чые працы шырока прадстаўлены ва ўсіх жанрах станковага жывапісу, манументальна-дэкаратыўнага роспісу.

На выставе прадстаўлены пленэрныя работы, створаныя на працягу апошніх гадоў у розных кутках нашай планеты: Беларусь, Украіна, Польшча Чэхія, Італія, Чарнагорыя.

Любоў да падарожжаў і адданасць пленэрнаму жывапісу з'яўляюцца крыніцамі натхнення і асновай для творчага пошуку майстра.

Падчас падарожжаў, Наталля захоплена піша эцюды, а само падарожжа пакідае свае сакавітыя жывапісныя мазкі на палатне яе жыцця. І кожны раз, запаўняючы новую старонку, мастачка піша свой «Дзённік падарожжаў».

Выстава пройдзе з 22 сакавіка па 22 мая б.г. у зале Інфармацыйна-касавага цэнтра па адрасе: г. Нясвіж, вул. Гейсіка, д. 1а. Уваход бясплатны.