«Вялікдзень. Радасць. Прыгажосць традыцый»

22.03.2018

Новы музейны праект для наведвальнікаў 
«Вялікдзень. Радасць. Прыгажосць традыцый» у Ратушы горада! 
Мультымедыйная прэзентацыя дапаможа вам больш падрабязна даведацца пра сэнс і гісторыю ўзнікнення хрысціянскага свята Вялікадня, пазнаёміцца з сімваламі, традыцыямі і звычаямі святкавання ў розных краінах, а музейныя прадметы з калекцый фондаў музея-запаведніка пакажуць яе адлюстраванне ў арыгінальных сакральных прадметах.

Спяшайцеся, мы чакаем Вас!

Кошт  квітка для груп да 25 чалавек  10.00 руб.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 8(01770)25283; 8(01770)2-21-47.