«Сфорца. Ягелоны. Радзівілы»

22.03.2018

31 сакавіка ў 16.00 Нясвіжскі палац запрашае на канцэртную праграму

«Сфорца. Ягелоны. Радзівілы». Аўтар і мастацкі кіраўнік праекта - лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксей Фралоў. На сцэне Тэатральнай залы ў выкананні ансамбля "Вытокі" будуць прадстаўлены музычныя шэдэўры рэнесансу, барока і класіцызму Італіі і Беларусі. Салісты: Тамара Рэмез (сапрана), Ірына Аўдзеева (фартэпіяна), Сяргей Махаў (флейта), Аляксей Фралоў (фагот), пры ўдзеле квартэта блок-флейт «BREVIS» (мастацкі кіраўнік Павел Сурагін).

 Колькасць квіткоў абмежаваная. Даведкі па тэлефоне 801770 20105.