Майскія сустрэчы ў Радзівілаўскім палацы!

11.04.2018

У першыя майскія дні - 1, 2, 5, 6, 7 мая - Нясвіжскі палац запрашае ў займальнае гістарычнае падарожжа! Падчас шпацыру па залах і пакоях, госці паслядоўна патрапяць у XVII, XVIII і XIX стагоддзі, дзе сустрэнуцца з прадстаўнікамі княжацкай сям'і: Мікалаем Хрыстафорам Радзівілам Сіроткай, Міхаілам Казімірам Радзівілам Рыбанькай і Антоніем Вільгельмам Радзівілам. Тэатралізаванае прывітанне ад маршалка ўладальнікаў гістарычнай рэзідэнцыі, успаміны магнатаў пра былыя паходы і перамогі, цікавыя гісторыі з жыцця, а таксама паланэз з князем і княгіняй, арыі ад запрошанага барытона – атмасфера ў залах абяцае быць па-сапраўднаму святочнай, ўрачыстай, майскай! Не прапусціце!

 Кошт уваходнага квітка ў Палацавы ансамбль 1, 2, 5, 6 і 7 мая:

8 рублёў - для школьнікаў і студэнтаў;

16 рублёў - для дарослых.

Даведкі па тэлефонах: +3751770 20602, 37529 5518051, +37529 1903149.