• Галоўная
  • /
  • Навiны
  • /
  • Х Міжнародны конкурс-пленэр юных мастакоў імя Міхаіла Сеўрука

Х Міжнародны конкурс-пленэр юных мастакоў імя Міхаіла Сеўрука

23.04.2018

15-17 мая 2018 г. Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта і ДУА «Нясвіжская дзіцячая школа мастацтваў» правядзе Х Міжнародны конкурс-пленэр юных мастакоў імя Міхаіла Сеўрука. Мерапрыемства праводзіцца ў рамках акцыі прымеркаванай да Сусветнага дня культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця (адзначаецца па ініцыятыве Генеральнай Асамблеі ААН штогод 21 мая). 

Правядзенне акцыі падтрымалі больш за пяцьдзесят музеяў з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Расіі.