Гульня - Прыгоды - "Ноч музеяў".

04.05.2018

Спецыяльная дзённая праграма ў рамках міжнароднай акцыі «Ноч музеяў 2018»

Толькі 19 мая 2018 года з 9.30 да 17.30

у Нясвіжскай Ратушы

Ўсіх, хто прасякнуты духам далёкіх часоў, калі гонар, сіла і слава стваралі гісторыю, чакаюць новыя ўражанні на дзіўных сцежках часу...

 Стары захавальнік пакінуў падказкі, але распазнаць іх змогуць толькі шукальнікі прыгод, у душы якіх жыве дух авантурызму. Але! Не будзем раскрываць усе таямніцы квэста, бо мы хочам, каб у вас цэлую гадзіну хутчэй білася сэрца і мозг працаваў без абмежаванняў. Спяшайцеся!

Заяўкі прымаюцца папярэдне па тэлефонах: 2-52-83, 2-21-47.

Прайдзіце шлях даследчыка і пасля 18.00

 адпраўляйцеся за новымі ўражаннямі ў замак Радзівілаў.