Ноч музеяў - 2018

22.05.2018

Адным з самых маштабных мерапрыемстваў у краіне, прысвечаных Ночы музеяў, стала “Ноч музеяў”у музеі-запаведніку "Нясвіж» 19 мая 2018 г. Акрамя традыцыйнай экскурсіі ўсе, хто наведаў рэзідэнцыю Радзівілаў ўвечары, змаглі атрымаць асалоду ад музыкі ў выкананні «PALLADIUM Electric Band» і аднаго з самых папулярных рок-гуртоў Беларусі «J: Морс».

Сярод гасцей былі заўважаныя не толькі прадстаўнікі раёна і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, але і таксама медыя-персоны: вядучая "Новага Радыё" Маша Непарадкіна, радыё- і тэлевядучы Андрэй Ляшчынскі, EVENT-прадзюсар, салістка групы «Davinci» Кацярына Раецкіх, а таксама сярэбраны прызёр па мастацкай гімнастыцы Алімпійскіх гульняў у Лондане Аляксандра Наркевіч.

Такі маштаб мерапрыемства быў абумоўлены юбілейнай датай - 25-годдзем Нясвіжскага палаца ў статусе гісторыка-культурнага музея-запаведніка.