У госці да Машы і Мядзведзя

30.05.2018

1 чэрвеня з 12:00 да 14:00 Дзіцячы адукацыйны цэнтр і кафэ «Салодкая батлейка» запрашае маленькіх жыхароў горада Нясвіжа і іх бацькоў у госці да Машы і Мядзведзя. У двары гарадской ратушы Вас чакае забаўляльная праграма, у прыватнасці, розныя майстар-класы і гульні з аніматарамі.

Давайце сустрэнем Дзень абароны дзяцей разам, бо нішто так не аб'ядноўвае, як звонкі смех і шчырая ўсмешка дзіцяці!