Прагулка па старадаўніх бастыёнах

30.05.2018

Анонс. Толькі ў летнім сезоне. Новы экскурсійны маршрут «Прагулка па старадаўніх бастыёнах».

Эксклюзіўным момантам для аматараў гісторыі стане магчымасць падняцца па валах замка ў суправаджэнні прафесійнага гіда. За 45 хвілін Вы пачуеце аповяд пра гісторыю будаўніцтва замка, а таксама даведаецеся аб слаўных старонках яго ваеннай гісторыі.

Экскурсія прадугледжвае наведванне назіральных пляцовак, размешчаных на трох бастыёнах замка. З вышыні валаў Вы зможаце палюбавацца захапляльнымі краявідамі, зрабіць цікавыя фотаздымкі, убачыць «Тэатральную» паляну, а таксама паслухаць займальны аповяд пра тэатр Радзівілаў і старадаўнія паркі.

Экскурсія праводзіцца ў летні перыяд з 2 чэрвеня па 25 жніўня 2018 года штотыдзень, толькі па суботах з 18.00 да 21.00 пры праходжанні інструктажу па ТБ і выкананні правіл ТБ.

- Для групы да 25 чалавек.

- Працягласць - 45 хвілін.

- Пачатак апошняй экскурсіі ў 20,15.

- Кошт экскурсіі - 13,00 BYN(для групы да 25 чалавек).

Заказ ажыццяўляецца не пазней, чым за 2 дні (пры аплаце па безнаяўным разліку).

 Экскурсія не праводзіцца пры дрэнным надвор'і, у дзень мерапрыемстваў на аб'екце, для груп дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў.

 На экскурсіі не дапускаюцца асобы, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага і наркатычнага ап'янення.