Ансамбль "Камерата" ў Нясвіжскім палацы

26.06.2018

2 ліпеня Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" адзначае сваё 25-годдзе! Менавіта ў гэты юбілейны дзень у Тэатральнай зале Палацавага ансамля выступіць Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Ансамбль "Камерата". Раздзяліць радасць і ўражанні запрашаем у 14.00.

·         Камерата - беларуская вакальная група з Мінска, якая выконвае a capella джазавыя кампазіцыі і ўласныя творы ў жанры worldbeat.