Героі беларускіх казак

27.07.2018

Выстава «Старыя героі - новы свет. Героі беларускіх казак, міфаў і легенд»

З 28 ліпеня па 7 кастрычніка 2018 года ў Малай выставачнай зале сектара «Палацавы ансамбль» праходзіць выстава «Старыя героі - новы свет. Героі беларускіх казак, міфаў і легенд».

На ёй прадстаўлены амаль два дзясяткі роставых скульптур, а таксама больш за пяцьдзесят мастацкіх малюнкаў герояў беларускіх казак, міфаў і легенд. Сёння нікога не здзівіць антычнымі героямі, але мала хто ведае, што ў беларускіх казках дзейнічаюць свае міфічныя персанажы і духі. Яны маюць каларытнае аблічча і гучныя імёны: Жэўжык, Ёўнік, Жыцень, Злыдні і іншыя. Зразумець характары і галоўныя функцыі гэтых духаў дапаможа мультфільм, які дэманструецца тут жа. Таксама арганізатары выставачнага праекта распрацавалі гульню, якая акунае ў віртуальную рэальнасць з дапамогай гарнітур HTC Vive і Oculus Rift. 

Кошт уваходнага білета - 2 BYN (школьнікі і студэнты - 1 BYN).

Выстава працуе з 10:00 да 19:00, квіткі можна набыць у касе музея да 18:00.

Наведвальнікам, якія хочуць паглядзець толькі выставу, не трэба набываць уваходны квіток на наведванне Палацава-паркавага ансамбля, дастаткова мець білет на выставу.