Свята духоўнай музыкі ім. Эдварда Гірдо

21.06.2012

1 ліпеня 2012 г. у 12.45 у Тэатральнай зале Палацавага ансамбля музея-запаведніка адбудзецца Свята духоўнай музыкі імя Эдварда Гірдо. У межах Свята выступіць Міжнародны музычны праект “Маладыя галасы” з канцэртам “Шэдэўры сусветнай вакальнай і інструментальнай класікі”. Удзельнікі праекта – маладыя таленавітыя музыкі, лаўрэаты акадэмічных, нацыянальных і міжнародных конкурсаў, прадстаўнікі Беларусі, Кітая і Расіі. У праграме прагучаць творы Радзівілаў, Тэлемана, Шутца, Гендэля, Баха, Карысімі, Джордані, Сарці, Моцарта, Гайдна, Кампаны, Дж. Вердзі і інш. Кошт квітка – 50 тыс. рублей.