Чатыры мастакі, як чатыры стыхіі

27.06.2012

На 3 паверсе арсенала ў Тэатральнай галерэі “Палацавага ансамблю XVI –XIX стст. у г. Нясвіжы” праходзіць з 16 чэрвеня па 23 ліпеня выстава “Чатыры мастакі, як чатыры стыхіі”. У выставе прымаюць удзел выдатныя беларускія мастакі, якія ўнеслі свой уклад, як у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва, так і ў развіццё пейзажнага жанра: народны мастак Беларусі Л. Дз. Шчамялёў, заслужаны дзеяч мастацтваў У.Л. Зінкевіч, заслужаны дзеяч мастацтваў А.В. Бараноўскі, народны мастак Беларусі Г.Х. Вашчанка.