Еўрапейская рэпрадукцыйная гравюра XIX ст.

27.06.2012

У выставачнай зале “Палацавага ансамбля XVI –XIX стст. у г.Нясвіжы” з 23 чэрвеня па 31 ліпеня праходзіць выстава “Еўрапейская рэпрадукцыйная гравюра XIX ст.” На выставе прадстаўлены разцовыя гравюры па метале з серыі “Фларэнтыйская галерэя” (1845 г.), куды ўвайшлі працы па карцінам і скульптурным творам з фларэнтыйскіх галерэй, геліогравюры з твораў мастака Артура Гротгера з цыкла “Палонія”; разцовыя гравюры на метале з твораў такіх выдатных мастакоў як Рэмбрандт, Тыцыян, Антоніс ван Дэйк, Данатэлла, Джэймс Фітлер, Луіджы Ск’яванэцці.