Адкрыццё экспазіцыі Слуцкай брамы

03.07.2012

30 чэрвеня 2012 г. адбылася ўрачыстасць адкрыцця экспазіцыі Слуцкай брамы. На другім паверсе аднорўлены інтэр’ерны выгляд рыма-каталіцкай капліцы, у якой на электронных носьбітах прадстаўлены релігійныя фундацыі Радзівілаў. Урачыстасць адкрыцця ўзначалілі: Начальнік аддзела па ідэалагічнай рабоце Нясвіжскага райвыканкама Мацэль Міхаіл Міхайлавіч і Загадчык сектара “Ратуша” музея-запаведніка Шкраба Алена Іванаўна, якія падзякавалі “Таварыству нясвіжан” з Рэспублікі Польшча за вялікі ўнёсак у аднаўленні капліцы – выраб за свой кошт алтара. На заканчэнне мерапрыемства госці выказалі пажаданні далейшага супрацоўніцтва з музеем-запаведнікам па аднаўленню спадчыны Нясвіжа.