Арт-фэст "Тэатр Уршулі Радзівіл"

10.07.2012

31 чэрвеня і 1 ліпеня 2012 года ў Палацавым ансамблі XVI – XIX вв. у г. Нясвіжы прайшоў Арт-фэст “Тэатр Уршулі Радзівіл”. Госці фестываля мелі магчымасць убачыць спектакль Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа “Леаніды не вернуцца да Зямлі” (драма па матывах аднайменнага рамана У.Караткевiча), пастаноўку Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл” і спектакль Мінскага абласнога драматычнага тэатра “Паланэз на развітанне”. Завяршыў фэст спетакль “Пане Каханку” Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага.