"Вечары вялікага тэатра ў замку Радзівілаў"

10.07.2012

З 22 па 24 чэрвеня 2012 ў Нясвіжы прайшоў Трэці фестываль опернага і балетнага мастацтва “Вечары Вялікага тэатра ў палацы Радзівілаў”. У гэтым годзе ў Нясвіж прыехала больш за 500 артыстаў Вялікага тэатра Рэспублікі Беларусь, а колькасць гледачоў наблізілася да 5000. 

Нацыянальны акадэмічны вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь прадставіў шэсць канцэртаў. 22 чэрвеня ўдзень фестываль адкрыла праграма папулярнай класічнай музыкі “Толькі раз бывае ў жыцці сустрэча…” пры ўдзеле вядучых салістаў беларускай оперы і струннага квінтэту “Серэнада” . Вечарам гледачам прапанавалі прэм’ерны спектакль – опера “Яўгеній Анегін”. 23 чэрвеня адбыўся канцэрт па творах на словы Ўладзіміра Сыракомлі і Вечар балета. 24 чэрвеня прагучала музыка беларускіх класіцыстаў Осіпа Казлоўскага і Юзафа Дзешынскага. Скончыўся фестываль выступленнем зорак Вялікага тэатра.