"Каралеўскія скарбы: еўрапейскія шэдэўры"

13.07.2012

З 17 жніўня па 4 лістапада ў памяшканнях Палацавага ансамбля размесціцца выстава з фондаў буйнейшага сусветнага музея прыкладного мастацтва – Музея Вікторыі і Альберта (Лондан). Экспазіцыя выставы “Каралеўскія скарбы: еўрапейскія шэдэўры 1600–1800” будзе складацца з 5 тэматычных секцый, якія адлюструюць характэрныя з’явы прыдворнага жыцця XVII–XVIII стагоддзяў – каралеўскае заступніцтва, ваенную моц і славу, рэлігійную веліч, прадметы моды і інтэр’еру. Спецыяльным рэйсам экспанаты даставяць у Нясвіж напрыканцы ліпеня, адразу пасля гэтага пачнецца мантаж экспазіцыі.