У музея-запаведніка з’явіцца ўваходны білет

21.07.2012

Падрыхтаваны макет уваходнага білета ў музей-запаведнік “Нясвіж”. Хутка замест звычайнага касавага квітка наведвальнікі будуць прад’яўляць маляўнічы “флаер”, выкананы згодна з фірменным стылем. Дызайн уваходнага квітка распрацавала дызайнер-практыкант Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта Kацярына Гаціла.