• Галоўная
  • /
  • Навiны
  • /
  • Музей-запаведнік “Нясвіж” прэзентуе “Каралеўскія скарбы”

Музей-запаведнік “Нясвіж” прэзентуе “Каралеўскія скарбы”

04.10.2012

Вам цікава, якім быў прабацька сучасных экспа? Альбо як фігавы лісток выратаваў высокія пачуцці лонданскіх паненак у пачатку ХХ стагаддзя? Міласці просім да нас! Музейна-педагагічныя заняткі ў Палацавым ансамблі адчыняць скарбонку каштоўнасцяў лонданскага музея.

Супрацоўнікі музея-запаведніка “Нясвіж” вырашылі бліжэй пазнаёміць сваіх гасцей з брытанскай скарбніцай – Музеем Вікторыі і Альберта (www.vam.ac.uk) – і яе шэдэўральнымі зборамі. Падрыхтавана серыя музейна-педагагічных заняткаў. Запрашаем і Вас стаць наступнымі, хто зазірне ў цікавы свет мастацтва. Лекцыю чытае старшы навуковы супрацоўнік ДУ “НГКМЗ “Нясвіж” Вячаслаў Мазалеўскі. Заняткі праводзяцца ў канферэнц-зале Палацавага ансамбля. Вашай ўвазе – мультымедыйная прэзентацыя і энергічны камунікабельны апавядальнік. Адначасова ў памяшканні канферэнц-залы можа знаходзіцца 45 слухачоў. Тэмы заняткаў:

1. “Пярліна Лондана: Музей Вікторыі і Альберта”

2. ”Быт англічан віктарыянскай эпохі”

3. “Скульптура ў фондах Музея Вікторы і Альберта”

У дадзены момант распрацоўваюцца заняткі на іншыя тэмы. Для запісу – тэлефануйце па нумарах: 5-51-81 альбо 5-31-96. Таксама для атрымання падрабязнай інфармацыі аб дзейнасці музея-запаведніка карыстайцеся нашым афіцыйным сайтам niasvizh.by.