Вежа змяніла свой выгляд

13.04.2012

13 красавіка 2012 г. вежа Камяніцы Палацавага ансамбля XVI – XIX стст. змяніла свой выгляд. Замест купала вырабленага на канец XVI ст. быў усталяваны купал вядомы ў інвентарах з сярэдзіны XVIII ст. Змена канструкцыі была здзейснена на грамадскія ахвяраванні для прыдання палацу выключна барочных рысаў XVIII ст.