Выпадковыя знаходкі ў цэнтры Нясвіжа

13.04.2012

12 красавіка 2012 г. паблізу будынка Слуцкай Брамы, на ахоўнай тэрыторыі ЮНЭСКА, супрацоўнікамі музея-запаведніка былі спынены будаўнічыя працы па пракладке цеплатрасы. У раскопе траншэі быў знойдзены добра захаваўшайся цагляны мур будынка канца XVIII – пачатку XIX стст. Таксама ў раскопе былі знойдзены фрагменты масіўнай вазы ў стыле класіцызма, абломак шкляной попельніцы, вялікая колькасць кафлі і прадметаў керамікі, а таксама іншыя артэфакты.