• Галоўная
  • /
  • Навiны
  • /
  • Кангрэс “Нацыянальная бібліятэка як феномен культуры”

Кангрэс “Нацыянальная бібліятэка як феномен культуры”

13.09.2012

5 – 7 верасня 2012 г. у Мінску адбыўся кангрэс “Нацыянальная бібліятэка як феномен культуры”, арганізатарамі якога выступілі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай камісіяй па справах ЮНЕСКА, Бібліятэчнай асамблеяй Еўразіі, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. У кангрэсе прыняло ўдзел 400 чалавек з 30 краін. Падчас пленарнага і сесійных паседжанняў адбыліся рэгіянальныя кансультацыі ЮНЕСКА па пытанням адкрытага доступа да навуковай інфармацыі і даследаванням, агульны сход некамерцыйнага партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі”, міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні, а таксама міжнародны круглы стол.

Сярод удзельнікаў кангрэса – прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання ў сферы культуры і бібліятэчнай справы, прадстаўнікі бібліятэчнай супольнасці з рэгіёнаў Беларусі, вядучыя спецыялісты музеяў, выдавецтваў, устаноў адукацыі, навукова-даследчых установаў, грамадскіх арганізацый, вытворцы праграмнага забеспячэння.