XV Міжнародная турыстычная выстава "Адпачынак – 2012"

16.04.2012

11–14 красавіка 2012 года супрацоўнікі ДУ "Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" прынялі ўдзел ў XV Міжнароднай турыстычнай выставе "Адпачынак – 2012". Пад час работы форума наведвальнікам і прадстаўнікам турыстычных фірм была даведзена падрабязная інфармацыя аб дзейнасці ўстановы і аб новых музейных паслугах.