• Галоўная
  • /
  • Навiны
  • /
  • Першыя асобы польскіх турыстычных фірмаў пазнаёміліся з Нясвіжам

Першыя асобы польскіх турыстычных фірмаў пазнаёміліся з Нясвіжам

20.09.2012

16 верасня ў рамках азнаямляльнага тура, арганізаванага Нацыянальным агенцтвам па турызму, у музеі-запаведніку “Нясвіж” сустракалі кіраўнікоў турыстычных фірмаў Польшчы. Калегі з суседняй дзяржавы прайшлі па экскурсійных маршрутах: наведалі Палацавы ансамбль, касцёл Божага Цела, будынак ратушы і прагуляліся па маляўнічых паркам. Акрамя гэтага ўдзельнікаў тура цікавілі аб'екты інфраструктуры музея-запаведніка, сярод якіх месцы харчавання і пражывання для гасцей горада.