Калекцыя срэбра ў экспазіцыі Ратушы

16.04.2012

Музейныя залы Ратушы папоўніліся новымі экспанатамі з Дзяржаўнага сховішча каштоўнасцяў Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. Аснову папаўнення калекцыі склалі прадметы сталовага срэбра і ювелірных вырабаў майстроў-срэбранікаў Германіі, Польшы і Расіі XIX – пач. XX стст. Сярод экспанатаў – тэатральныя сумачкі, гадзіннікі, сталовы посуд, чаркі, манетнік, ліўрэйныя гузікі, шчыпцы для цукру ў выглядзе канатаходца і нож для разразання паперы. На многіх прадметах з срэбра стаіць імперскі знак гарантыі – паўмесяц і карона, проба і кляймо майстра.