У госці да князя

18.10.2012

ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” мае гонар запрасіць Вас наведаць 27 кастрычніка Нясвіжскі палац і атрымаць магчымасць адчуць сапраўдны подых гісторыі.

Удзельнікі праекту “Эпоха князя Міхала Клеафаса” разам з гледачамі завітаюць да князя Дамініка Гераніма Радзівіла, наведаюць брытанскую выставу гістарычных арыстакратычных прадметаў, пачуюць музыку і рамансы пачатку ХІХ ст., а таксама сутыкнуцца з тагачаснай вайсковай элітай – уланамі ВКЛ.


ПРАГРАМА:
1) Ля ўваходу (вітаньне гасцей) – 5 хв.
2) Гетманская заля (баль) – 15-20 хв.
3) Тэатральная заля (канцэрт) – 15-20 хв.
4) Пляцоўка перад выхадам з палацу (двубой) – 10 хв.
5) Экскурсія па экспазіцыі – 1 гадзіна 10 хвілін.


Пачатак: 13.30; 16.00. Працягласць праграмы: 2 гадзіны.
Кошт квіткоў: 150 000 рублёў.
Даведкі па тэл.: 801770-55181, 801770-53196 (Інфармацыйна-касавы цэнтр).