Разважаючы аб Будным

01.10.2012

26 верасня ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла навукова-практычная канферэнцыя ”Пісьменнік і інтэлектуал эпохі Рэфрамацыі”, прысвечаная 450-годдзю выдання Сымонам Будным Катэхізіса на старабеларускай мове. З адной трыбуны разам з такімі вядомымі выступоўцамі – даследчыкамі беларускай літаратуры, як І.В. Саверчанка, І.П. Клімаў і П.Н. Саўген выступіў малодшы навуковы супрацоўнік музея-запаведніка “Нясвіж” Віталь Быль.