Выстава карцін В.К. Бялыніцкага-Бірулі

08.10.2012

У выставачнай залі Палацава-паркавага ансамбля XVI – XIX стст. у г. Нясвіжы з 12 кастрычніка па 11 лістапада пройдзе выстава з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, прысвечаная 140-годдзю Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі (1872 – 1957). На выставе прадстаўлены работы канца XIX – першай паловы XX стст. Мастак стаў вядомы як прадаўжальнік традыцыі рэалізму, майстар лірычнага пейзажу. Асаблівае месца ў спадчыне В.К. Бялыніцкага-Бірулі займаюць серыі пейзажаў памятных мясцін, звязаных з А.С. Пушкіным, П.І. Чайкоўскім і інш. Выкананыя з вялікім жывапісным майстэрствам, яны напоўнены глыбокай павагай да памяці выдатных людзей і з велізарнай паэтычнай сілаю апяваюць прыгажосць прыроды – “Святагорскі манастыр. Пушкінскія месцы” (1936), “Клін. Сад П.І. Чайкоўскага. Пасля сіняга дажджу. Эцюд” (1942), “Трыгорскае. Бяроза ля ракі Сораць” (1936).