Першы Палацавы баль у Нясвіжы

18.10.2012

ТАА “Берын Арт Менеджмент” сумесна з ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь арганізуе грандыёзны па маштабе і велічы “Першы дабрачынны Палацавы баль” у Нясвіжы.

Упершыню з часоў Радзівілаў Нясвіжскі палацавы ансамбль расчыніць свае дзверы для гасцей балю! Вокны старадаўніх залаў напоўняцца святлом, а выдатныя дамы і кавалеры будуць кружыцца ў танцы пад чароўныя гукі музыкі. Усяго на адну ноч вы зможаце акунуцца ў атмасферу старадаўніх традыцый і стаць ганаровым госцем бліскучага Палацавага балю.

“Першы дабрачынны Палацавы баль” пройдзе ў Нясвіжскім палацавым ансамблі 10 лістапада 2012 года. Тут злучацца гісторыя і сучаснасць, і вы, як у казцы, нібы здзяйсняючы падарожжа ў часе, адчуеце размах і раскоша старадаўняга шляхецкага балю. Толькі для вас - феерверк, фатаграфіі на памяць, а таксама аўкцыён, падчас якога будуць сабраныя сродкі на аднаўленне Наваградскага замка.

Для VIP-гасцей Вялікай бальнай залы, спецыяльна устаноўленай ва ўнутраным двары замка, будуць пададзеныя стравы, прыгатаваныя па рэцэптах мінулых стагоддзяў вядомым зорным шэф-кухаром з Італіі Fabio Pesticcio.

Гасцямі і ўдзельнікамі балю стануць вядомыя дзеячы культуры і мастацтва Беларусі, Расіі, Украіны і іншых еўрапейскіх краін: салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета РБ Аксана Волкава, саліст Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра Расіі Аляксандр Захараў, акцёр і спявак Зміцер Харатьян, Марат Башараў, які ў гэтую ноч стане вядучым балю, сусветна вядомая балярына Анастасія Валачкова, адзін з самых папулярных расійскіх калектываў “Кватро”. А роўна апоўначы вы зможаце атрымаць асалоду ад непаўторнага відовішча святочнага феерверка, пасля чаго свята працягнецца пад музыку нямецкай кавер-групы Sculer Cover Band (Берлін).

Сустракаць удзельнікаў Палацавага балю разам з вядучымі будзе Міс Свету, мадэль і акторка з Ірландыі Rosanna Davison, дачка вядомага спевака Крыса дэ Бурга. Сярод ганаровых гасцей балю - вядомыя рэжысёры Аляксандр Яфрэмаў і Станіслаў Гаварухін, а таксама граф Пётр Пятровіч Шарамецьеў.

Арганізатары мерапрыемства на адну ноч адродзяць старадаўнюю традыцыю дабрачынных арыстакратычных баляў.

Не прапусціце гэтую незабыўную падзею! Колькасць месцаў абмежавана.


Замова квіткоў www.berin-art.by і па тэлефонах (017) 268-53-86, МТС (033) 630 50 10.
Набыць квіткі можна і ў адміністрацыі музея-запаведніка. Даведкі па тэл. 8-01770-20105.