Каралеўскія скарбы ад’язджаюць дамоў

02.11.2012

Да закрыцця выставы з “каралеўскай” калекцыі Лонданскага музея засталося некалькі дзён. 5 лістапада пачнецца дэмантаж экспазіцыі выстаўкі “Каралеўскія скарбы: еўрапейскія шэдэўры 1600-1800” з Музея Вікорыі і Альберта (www.vam.ac.uk). Затым прадметы венуцца ў Лондан і будуць захоўвацца ў Музеі напрацягу наступных 25 гадоў.