Сустрэча з пісьменнікам Ю. Татарынавым у Ратушы

13.11.2012

Сектар па навукова-экскурсійнай працы “Ратуша” запрашае ўсіх жадаючых на сустрэчу з пісьменнікам Юрыем Татарынавым, аўтарам папулярных гістарычных раманаў і аповесцяў: “Княгіня Мянжынская”, “Барбара Радзівіл”, “Клопаты апошняга караля”. Пяру пісьменніка належаць кнігі з краязнаўчай серыі “Гарады Беларусі”, ён з'яўляецца заснавальнікам двух кніжных серый “Беларусь гістарычная” і “Сентыментальныя сюжэты”.

Сустрэча, прысвечаная вытокам беларускай народнасці і дзяржаўнасці, адбудзецца 21 лістапада 2012 г. а 14:00 у Зале ўрачыстых пасяджэнняў нясвіжскай ратушы.

Уваход вольны.